среда, 21 сентября 2011 г.

Ня быць скотам...




ХТО ТЫ ГЭТКІ?
Хто ты гэткі?
      – Свой, тутэйшы.
Чаго хочаш?
      – Долі лепшай.
Якой долі?
      – Хлеба, солі.
А што болей?
      – Зямлі, волі.
Дзе радзіўся?
      – Ў сваёй вёсцы.
Дзе хрысьціўся?
      – Пры дарожцы.
Чым асьвенчан?
      – Кроўю, потам.
Чым быць хочаш?
      – Ня быць скотам...

1908                                  Я. Купала

Комментариев нет: